Выстава «Кніга кніг», прымеркаваная да 500-годдзя Бібліі Францыска Скарыны і Дня праваслаўнай кнігі, адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

10 сакавіка 2017 г. у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўрачыста адкрылася вялікая выстава «Кніга кніг», прымеркаваная да 500-годдзя Бібліі Францыска Скарыны і Дня праваслаўнай кнігі. Выстава прысвечана адной з галоўных кніг, якая адыграла знакавую ролю ў развіцці агульначалавечай культуры, святой кнізе хрысціян – Бібліі.

У межах хрысціянскага свету біблейскія тэксты аказалі значнае ўздзеянне на ўсе бакі жыцця. Біблія і па сённяшні дзень застаецца самым шматтыражным і самым перакладаемым выданнем свету. На выставе ўпершыню ў Беларусі так шырока прадэманстравана гісторыя двух тысячагоддзяў Кнігі кніг.

Упершыню экспануецца ўнікальнае факсімільнае ўзнаўленне аднаго з найстаражытнейшых тэкстаў Новага Запавету – “Пасланне Апостала Пятра”, якое датуецца III ст. У той жа час, на выставе прадстаўлены дакументальныя помнікі, якія паказваюць тысячагадовую гісторыю пашырэння Бібліі на беларускіх землях: ад Тураўскага Евангелля ХІ ст. і Полацкага Евангелля ХІІ–ХІІІ стст. да сучасных выданняў.

Экспанаты XV–XX ст. з фонду бібліятэкі раскажуць аб стражытных рукапісных зводах біблейскіх тэкстаў, іх перакладах і выданнях Беларусі, Расіі, Украіны, Заходняй Еўропы. Гэта арыгінальныя рукапісныя і друкаваныя асобнікі на розных мовах, ілюстраваныя знакамітымі майстрамі розных стагоддзяў. Помнікі друкарскага мастацтва уключаюць асобнік адной з першых друкаваных Біблій Заходняй Еўропы (Ульм, 1475), адзін з першых перакладаў біблейскіх тэкстаў на нямецкую мову (Вітэнберг, 1523), першы дакладны друкаваны пераклад на польскую мову (Кракаў, 1561), першы поўны пераклад на славянскую мову (Астрог, 1581).

Таксама дэманструюцца выданні тэкстаў Свяшчэннага Пісання друкарняў Беларусі (Куцейна, Магілева, Еўя), Расіі (Масква), Украіны (Львоў, Кіеў) XVII–XVIII стст., лепшыя ілюстраванныя біблейскія выданні 17-20 ст., а таксама першыя спробы перакладаў на рускую і беларускую мовы.

Удзел у адкрыцці выставы прыняў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў навукі, культуры і адукацыі, духавенства, даследчыкі і іншыя зацікаўленыя.

Прочитано 10070 раз

 

Обособленное структурное подразделение Белорусской Православной Церкви «Издательский Совет Белорусской Православной Церкви»
Председательиерей Олег Александрович КУНЦЕВИЧizdatsovet@mail.ru 
Юридический и почтовый адрес: 220030 г. Минск, ул. Кирилла и Мефодия, д. 3
Банковские реквизиты: 220030 г. Минск, ул. Кирилла и Мефодия, д. 3  УНП 102368701  р/счет BY48TECN30157133900180000000 в ОАО «Технобанк» г. Минск, БИК TECNBY22

Секретариат: е-mailizdatsovet.org@mail.ru По вопросам технического обслуживания сайта: е-mail7882283@gmail.com 

Top
Разработано с JooMix.